Цэгла сілікатная выпускаецца паводле ДАСТ 379-2015, СТБ EN 771-2-2014 , уяўляе сабою штучны сценавы будаўнічы матэрыял, выраблены метадам прасавання з сумесі звязальнага рэчыва (вапны) і пяску і зацвярдзелы пад дзеяннем пары ў аўтаклаве.
Цагліна сілікатная высокатрывалая, даўгавечны будаўнічы матэрыял. Ужываецца для мура вонкавых і ўнутраных сцен будынкаў і збудаванняў. Можа добра спалучацца з іншымі будаўнічымі матэрыяламі.
Фармаванне сырца ажыццяўляецца на старых прэсах рэвальвернага тыпу СМС-152 і на новым гідраўлічным прэсе 12SOP-СКА фірмы FUKAI (Японія).
Папулярнасць і сталая запатрабаванасць сілікатнай цэглы цалкам вытлумачальная, бо характарызуецца гэты будаўнічы матэрыял:
- універсальнасцю выкарыстання;
- добрай гукаізаляцыяй;
- экалагічнай чысцінёй;
- высокай трываласцю;
- выгодай у будаўніцтве дзякуючы невялікім памерам.
Цагліна сілікатная адносіцца да групы негаручых будаўнічых матэрыялаў.
Асноўныя фізіка-механічныя паказчыкі цэглы сілікатнай прыведзены ў табліцы:
Памеры цэглы сілікатнай, мм:
250х120х88
На цэглу сілікатную, якія вырабляюцца філіялам № 7 «Смаргоньсілікатабетон», атрыманы сертыфікаты адпаведнасці:
- - цэгла сілікатная
- - №BY/112 03.12.022 03642 да 26.12.2023г.
- - 1397-CPR-0159 ад 2017/12/04
- - СУРПо №A50839328 -01091 да 27.10.2021 "УкрБУДСЕРТ"
- - СУРП №A50839328 -01092 да 27.10.2021 "УкрБУДСЕРТ"